Sardečna zaprašajem na veb-staronku mižnarodnaj inicyjatyvy “Bałtyjskaja Ukraina”

Našaja inicyjatyva – heta supolny praekt Upraúlen`nia marskoha portu Elblonh, tydniovika “Dzierkało tyžnia”, štodzion`nika “Lvivska hazeta”, Zadzinočan`nia ukraincaú u Polščy, Bałtyjskaga universytetu ú horadzie Upsala (Švecyja) dy Baltic Transport Journal. Naša meta – infarmacyjnaja padtrymka pracesaú intehracyi Ukrainy ú arhanizavanyja struktury bałtyjskaha supracoúnictva dy ú transpartnuju systemu Bałtyjskaha rehijonu. Dziela taho my aktyúna padtrymlivajem budaúnictva úkrainskaha lahistyčna-partovaha kompleksu ú Elblonzie dy spałučanaha z’ jim sudachodnaha kanału praz kasu Visły, a taksama transpartnych kalidoraú (u tym liku chutkasnaj čyhunki) Elblonh-Lvoú dy Elblonh-Koviel`.

Ukraina – heta paunavartasnaja bałtyjskaja dziaržava, jakaja dziakujučy Elblonhu budzie vałodac` svaim marskim portam na Bałtycy dy úłasnym bałtyjskim flotam. Na úz’biarežžy Bałtyki kampaktna pražyvajuc` pradstaúniki ukrainskaj mien`šas`ci, jakija biaruc` aktyúny údzieł u našaj inicyjatyvie. U vyniku prynaležnas`ci da basejnu bałtyjskaha mora ekalahičnyja prablemy Zachodniaj Ukrainy z`jaúlajucca supolnymi prablemami úsich bałtyjskich krainaú. My zaúvažajem, što hetyja prablemy treba vyrašac` supolna, u miežach bałtyjskaha rehijanalnaha supracoúnictva. Mienavita dziela taho nieabchodna całkam intehravac` Ukrainu ú Bałtyjskuju prastoru dy likvidavac` šmathadzinnyja čerhi na ukrainska-polskaj miažy, jakaja sion`nia dzielic` bałtyjski rehijon na dz’vie úzajemaadčužanyja častki.

Heta pilotnaja versyja veb-staronki. Ukrainskaja, polskaja dy anhielskaja moúnyja versyi zapracujuc` poúnas`ciu 1 krasavika 2008 hodu, razam z aficyjnym startam mižnarodnaj inicyjatyvy “Bałtyjskaja Ukraina”.

Мовні правила

Наша ініціатива має міжнародний характер, оскільки в Балтійському регіоні використовують декілька поширених мов та кількадесять місцевих (напр. кашубска). Зі зрозумілих причин ми не можемо гарантувати, що в нас знайдеться працівник, котрий володіє даною мовою - наприклад норвезькою чи російською. Тому усильно просимо надсилати листи та інформаційні матеріали ЛИШЕ мовами сайту: англійською, українською, польською або, в крайньому разі, загальнозрозумілою нам білоруською. Дотримування цього правила допоможе уникнути проблем у міжнародному спілкуванні в рамках ініціативи "Балтійська Україна". daliej ...


 

Тыднёвік “Wprost” пра Чарнобыль

Зона адсяленьня вакол Чарнобыля, якая стала сымбалем апакаліпсісу, можа стаць Радыяцыйным нацыянальным паркам – піша Куба Логінаў ў тыднёвіку “Wprost”.

У гэтую найбольшую лябараторыю сьвету ўсё часьцей прыяжджаюць экскурсіі з-за мяжы, у тым ліку з Польшчы. ААН прапануе, каб Украіна й Беларусь разьвівалі турызм у Чарнобыльскай зоне. Экскурсіі для турыстаў не нясуць небясьпекі, а цікавяцца імі перш за ўсё амэрыканцы, немцы й японцы.

Катастрофа выклікала менш шкоды ў прыродзе, чым на пачатку меркавалі адмыслоўцы – гаворыць Джон Бэйкэр з Тэхасу, які працуе ў зоне з 1994 году. Назіраньні паказалі, што ваўкі й сарны ахвотней жывуць на тэрыторыі, забруджанай радыяцыяй, чым там, дзе ёсьць пасяленьні чалавека. Няпраўда таксама, што на гэтых землях жывуць мутанты. Тыя расьліны й жывёлы, якія былі слабыя, загінулі неўзабаве пасьля катастрофы. Калі паявіліся мутанты, то яны былі бясплодныя й таксама хутка вымерлі.

Чарнобыль патрабуе неадкладных дзеяньняў. Неабходна збудаваць новы саркафаг. Ідэя амбітная – былая станцыя павінна стаць экалягічна бясьпечнай. Дзеля гэтага трэба выдабыць радыеактыўнае паліва зь сярэдзіны рэактара й схаваць яго ў бясьпечных сховішчах. Але няма адпаведнага месца й тэхналёгіі. Важныя таксама іншыя, менш маштабныя працы. Напрыклад, сасновы лес выконвае вельмі важную ролю – паколькі затрымлівае радыенукліды й не дазваляе ім пранікаць на іншыя тэрыторыі.

Зона адсяленьня павінна быць ня толькі бясьпечнай, але павінна таксама зарабляць на сябе – лічыць аўтар артыкулу. Некаторыя прапануюць пабудаваць там аўтастраду паміж Менскам і Кіевам, стварыць гідраэлектрастанцыю на Прыпяці, або засеяць палі рапсам і вырабляць зь яго біяпаліва. Асабліва важныя энэргетычныя праекты, паколькі, на думку экспэртаў, паўночная Ўкраіна й беларускае Палесьсе неўзабаве адчуюць рэзкі недахоп электраэнэргіі, а цяпер няма плянаў будовы традыцыйных электрастанцый.

Але праблема ў тым, што пакуль што праекты эканамічнай дзейнасьці ў Чарнобыльскай зоне заканчваюцца агульнымі дэклярацыямі, бо Чарнобыль усё яшчэ атаесамліваецца з катаклізмам, а турызм у закрытую зону лічыцца экстрэмальным спортам – піша Куба Логінаў у “Wprost”.

http://www.wolnabialorus.pl/news_bel.php?nr=69

Kamentary
Kamentaroü niama.
Pakinuć kamentaryj
Nazoü:



Tekst:

Vašaje imia:

Vaš e-mail:

Uviadzicie litary z maliunku:




Bałtycka Ukraina
Сталае развіццё дзеля эўрапейскай будучыні.


:-)
Студия Mastak Online