
Sardečna zaprašajem na veb-staronku mižnarodnaj inicyjatyvy “Bałtyjskaja Ukraina”
Našaja inicyjatyva – heta supolny praekt Upraúlen`nia marskoha portu Elblonh, tydniovika “Dzierkało tyžnia”, štodzion`nika “Lvivska hazeta”, Zadzinočan`nia ukraincaú u Polščy, Bałtyjskaga universytetu ú horadzie Upsala (Švecyja) dy Baltic Transport Journal. Naša meta – infarmacyjnaja padtrymka pracesaú intehracyi Ukrainy ú arhanizavanyja struktury bałtyjskaha supracoúnictva dy ú transpartnuju systemu Bałtyjskaha rehijonu. Dziela taho my aktyúna padtrymlivajem budaúnictva úkrainskaha lahistyčna-partovaha kompleksu ú Elblonzie dy spałučanaha z’ jim sudachodnaha kanału praz kasu Visły, a taksama transpartnych kalidoraú (u tym liku chutkasnaj čyhunki) Elblonh-Lvoú dy Elblonh-Koviel`.
Ukraina – heta paunavartasnaja bałtyjskaja dziaržava, jakaja dziakujučy Elblonhu budzie vałodac` svaim marskim portam na Bałtycy dy úłasnym bałtyjskim flotam. Na úz’biarežžy Bałtyki kampaktna pražyvajuc` pradstaúniki ukrainskaj mien`šas`ci, jakija biaruc` aktyúny údzieł u našaj inicyjatyvie. U vyniku prynaležnas`ci da basejnu bałtyjskaha mora ekalahičnyja prablemy Zachodniaj Ukrainy z`jaúlajucca supolnymi prablemami úsich bałtyjskich krainaú. My zaúvažajem, što hetyja prablemy treba vyrašac` supolna, u miežach bałtyjskaha rehijanalnaha supracoúnictva. Mienavita dziela taho nieabchodna całkam intehravac` Ukrainu ú Bałtyjskuju prastoru dy likvidavac` šmathadzinnyja čerhi na ukrainska-polskaj miažy, jakaja sion`nia dzielic` bałtyjski rehijon na dz’vie úzajemaadčužanyja častki.
Heta pilotnaja versyja veb-staronki. Ukrainskaja, polskaja dy anhielskaja moúnyja versyi zapracujuc` poúnas`ciu 1 krasavika 2008 hodu, razam z aficyjnym startam mižnarodnaj inicyjatyvy “Bałtyjskaja Ukraina”.
Мовні правила
Наша ініціатива має міжнародний характер, оскільки в Балтійському регіоні використовують декілька поширених мов та кількадесять місцевих (напр. кашубска). Зі зрозумілих причин ми не можемо гарантувати, що в нас знайдеться працівник, котрий володіє даною мовою - наприклад норвезькою чи російською. Тому усильно просимо надсилати листи та інформаційні матеріали ЛИШЕ мовами сайту: англійською, українською, польською або, в крайньому разі, загальнозрозумілою нам білоруською. Дотримування цього правила допоможе уникнути проблем у міжнародному спілкуванні в рамках ініціативи "Балтійська Україна". daliej ...
Балтыйскі рэгіён з’яўляецца адным з найбольш развітых ды адначасова дынамічных куткоў свету. У ім знаходзяцца такія краіны — усясветныя лідэры па ўзроўню цывілізацыйнага развіцця — як Нямеччына, Нарвегія, Швецыя, Данія ці Фінляндыя. Аднак мы рэдка ўсведамляем сабе, што інтэгральным элементам гэтай супольнасці з’яўляюцца таксама Падляшша ды Беларусь. А гэты факт адкрывае шматлікія перспектывы, якіх выкарыстанне залежыць таксама ад нас саміх.
Дакладныя межы Балтыйскага рэгіёна вызначыць немагчыма. Аднак шведскія даследчыкі лічаць, што вырашальным з’яўляецца геаграфічны крытэрый, а менавіта тэрыторыя басейна Балтыйскага мора. Цікава, што гэты чыннік павязаны таксама з гістарычным, таму што суднаходныя рэкі працягам гісторыі служылі сродкамі сувязі ды аб’ядноўвалі жыхароў розных бакоў мора. Суднаходныя шляхі Віслы, Нёмана ды Заходняй Дзвіны разам з балтыйскімі партамі ў вусцях гэтых рэк істотна паўплывалі на эканамічную гісторыю Польшчы, Кіеўскай Русі ды Вялікага княства Літоўскага. Як важным для Рэчы Паспалітай быў экспарт збожжа Віслай, з перагрузкай яго ў партах Гданьска ды Эльбланга, не трэба нават нагадваць.
Станоўчы ўплыў Балтыкі асабліва моцна адчула старажытная Беларусь — не зважаючы на тое, што яна ніколі не мела марскога характару. Аднак менавіта праз тэрыторыю сучаснай Беларусі пралягаў славуты суднаходна-сухапутны шлях „з вараг у грэкі”, які быў прататыпам пазнейшых ідэй балта-чарнаморскай супольнасці. Агульнавядома, што істотную ролю ў пачатках фармавання Кіеўскай Русі адыгралі вікінгі, якія прыбылі сюды з другога боку Балтыкі. Пазней у самым цэнтры падзей, якімі жыў Балтыйскі рэгіён, апынулася таксама Вялікае княства Літоўскае. Змаганне з тэўтонцамі, шведска-польскія ды шведска-расійскія сутычкі за дамінаванне на паўднёва-ўсходнім пабярэжжы Балтыкі, за кантроль над партамі ды рэчнымі шляхамі — усё гэта пакінула выразны адбітак у жыцці ды далейшай гісторыі беларускага народа.
Аналізуючы гісторыю ды сучасную геапалітыку, можна зрабіць даволі неспадзяваную выснову: Беларусь была ды застаецца ключавым элементам паўднёва-ўсходнебалтыйскай мазаікі, хаця ніколі не межавала яна з балтыйскім берагам ды не ўсведамляла сябе марской дзяржавай. Адкуль такое меркаванне-
Адказу на гэтае пытанне трэба шукаць у памежным характары Беларусі, якая адначасова належыць да Балтыйскага ды Чарнаморскага свету, да Усходу ды Захаду, Поўначы ды Поўдня. Праз тэрыторыю Беларусі праходзіць галоўны еўрапейскі вададзел, які адначасова з’яўляецца мяжою паміж двума вялікімі ды стратэгічна важнымі рэгіёнамі: Балтыйска-Атлантычным ды Чарнаморска-Міжземнаморскім. Што асаблівае — іначай чымсьці на недаступным карпацкім адрэзку гэтай гідраграфічнай мяжы, яе беларускі адрэзак ёсць нявострым, што ў ваенны час спрыяе захапленню чужымі войскамі, а ў час міру — развіццю транспарту ды гандлю. У раннім сярэднявеччы вікінгі вельмі лёгка пераадолелі гэты вададзел менавіта на тэрыторыі Беларусі ды паплылі сваімі суднамі на Дняпро, да Кіева ды далей на Чорнае мора. Гэты балта-чарнаморскі шлях стаў адной з важнейшых транспартных магістралей тагачаснай Еўропы, а тэрыторыя сучаснай Беларусі знаходзілася дакладна пасярэдзіне балта-чарнаморскага „воднага гасцінца”.
У новых часах балта-чарнаморскія сувязі падтрымліваліся будаўніцтвам суднаходных каналаў, якія з’ядналі Прыпяць з Бугам ды Нёманам. Гэты шлях сарвала Чарнобыльская катастрофа, рачны транспарт значна страціў сваё значэнне, аднак гэта ніяк не зменшыла стратэгічнага значэння Беларусі ў Балтыйскім рэгіёне. Наадварот: месца рэк занялі аўтастрады, чыгунка ды нафта-газавыя трубы. Цяперашняя Беларусь з’ўляецца ключом да энергетычнай незалежнасці ды бяспекі ўсяго Балтыйскага рэгіёна. Гэта цудоўна разумеюць дзяржаўныя кіраўнікі ў Мінску, аднак яны не выкарыстоўваюць гэтых геапалітычных магчымасцей на карысць беларусаў.
Аднак у новых часах рэкі зноў сталі адыграваць вызначальную ролю ў фармаванні балтыйскай супольнасці. Праўда, змяніліся прыярытэты. Цяпер рачная сістэма Беларусі зноў стала стратэгічна важнай для скандынаваў, аднак не з пункту гледжання камунікацый, але... аховы асяроддзя.
Усё гэта мае сваю прычыну ў... катастрафічным стане экалогіі Балтыйскага мора. Як бы мы не хацелі пра гэта думаць, дык Польшча і Беларусь значна „паспрыялі” ў давядзенні нашага унікальнага мора да мяжы экалагічнай катастрофы.
Яшчэ да 60-х гадоў мінулага стагоддзя панавала меркаванне, што мора ды акіяны настолькі бязмежныя, што яны могуць змясціць усе колькасці забруджанняў. Нават дзеячы экалагічных рухаў уважалі, што найлепшы спосаб, каб пазбыцца шкадлівага смецця — гэта затапіць яго ў моры. Такім чынам, напрыклад, міжнародная супольнасць „дала дабро” на захаванне ў глыбінях Балтыкі вялікай колькасці хімічнай зброі з часоў ІІ сусветнай вайны, не думаючы пра катастрафічныя вынікі такога недальнабачнага дзеяння. А прапагандуючы „поспехі” індустрыялізацыі ды калектывізацыі, савецкім ды польскім камуністам нават на думку не прыйшло падумаць пра экалагічныя паслядоўнасці гэтых працэсаў. Шкадлівыя рэчывы ды біягены не толькі атруцілі нацыянальную каштоўнасць беларусаў — Нёман, але праз ягонае пасярэдніцтва сталі паступова знішчаць уразлівыя экасістэмы Балтыйскага мора.
Зразумела, што для беларускага народа, які не атаясамлівае сябе з Балтыкай, гэтая праблема — далёка не першачарговая. Аднак больш здзіўляе тое, што станам асяроддзя Балтыйскага мора зусім не пераймаецца таксама большасць жыхароў прыбалтыйскіх абласцей Расіі. Расіяне дагэтуль працягваюць выкарыстоўваць шкадлівыя тэхналогіі, а вадкія адыходы Калінінграда ды Пецярбурга без ніякай ачысткі трапляюць у мора. І хаця Расія прыняла шматлікія абавязкі па ахове балтыйскага асяроддзя, што выплываюць, напрыклад, з удзелу ў Хельсінскай канвенцыі (ГЕЛКОМ), то расійскія ўлады нават не думаюць іх выконваць. Вось, савецкая звычка паказаць партнёрам па арганізацыях балтыйскай супольнасці (напрыклад ГЕЛКОМ), што „мядзведзь” не мусіць зважаць на ніякія канвенцыі ды дамоўленасці.
Дык Балтыку ўсё-такі ахоўваць трэба, а дзеля таго неабходна значна зменшыць крыніцы забруджанняў, якія трапляюць у мора цераз рэкі. Менавіта таму ўразлівыя да праблемаў аховы асяроддзя скандынавы выдзяляюць суседзям з другога боку мора немалыя грошы на дапамогу ў рэалізацыі экалагічных праектаў.
Сярод краін паўднёва-ўсходнебалтыйскага рэгіёна Польшча, Літва, Латвія ды Эстонія дасягнулі ўжо істотнага прагрэсу ў параўнанні са становішчам з канца 1980-х гадоў. Вялікую ролю адыгралі ў гэтым еўрапейскія датацыі, якія паплылі ў гэтыя краіны шырокім ручаём. Дык пазбаўленыя еўрасаюзнай падтрымкі беларуская, украінская ды расійская часці басейна Балтыкі надалей застаюцца зонай экалагічнай пагрозы. Тут няма сартавальнага збору смецця, фільтрацыйных палёў для сцёкаў, а пра сучасныя „чыстыя” тэхналогіі вытворчасці ды праэкалагічную падатковую сістэму мала хто яшчэ думае.
Дык Еўрасаюз ды ягоныя фонды — гэта яшчэ не ўсё. Праэкалагічныя скандынавы маюць карысны вопыт ды вольныя сродкі, якімі радыя падзяліцца з расіянамі, беларусамі ды ўкраінцамі дзеля змены гэтага становішча. Што здзіўляе — расіяне неахвотна рэалізуюць экалагічныя праекты нават тады, калі большасць коштаў фінансуюць фонды урадаў Швецыі, Даніі, Нарвегіі ды Фінляндыі. Ды на гэтай расійскай абыякавасці хочуць скарыстаць украінцы, якія ўплываюць на стан балтыйскага асяроддзя цераз рэкі Заходні Буг ды Сан. Праявай гэтага з’яўляецца, між іншым, ініцыятыва „Балтыйская Украіна” (інфармацыя пра яе даступная на партале www.baltic-ukraine.com). У яе выніку ўкраінскі ўрад запачаткаваў нават працэдуру далучення дзяржавы да Балтыйскай (Хельсінскай) канвенцыі. Украінцы не крыюцца з тым, што экалагічнае супрацоўніцтва — гэта для іх цудоўны спосаб далучыцца да перспектыўнай балтыйскай супольнасці, дзе варта прысутнічаць хаця б з за таго, што там вырашаюцца нацыянальныя інтарэсы Кіева (ды Мінска). Выкарыстанне ўдзелу ў структурах
балтыйскага супрацоўніцтва да блакавання будаўніцтва паўночнаеўрапейскага газаправода — гэта толькі адзін прыклад геапалітычных карысцей з прыналежнасці да рэгіёна Балтыкі.
Тым часам Беларусь мае значна большыя падставы называць сябе балтыйскай дзяржавай, чымсьці Украіна. Ды супрацоўніцтва са скандынавамі ды прыбалтамі — спрыяльнае нават для лукашэнкаўскай улады. Варта адзначыць, што марскім портам Беларусі з’яўляецца менавіта еўрапейская Клайпеда, а зусім не расійскі Калінінград. А прэзідэнт Лукашэнка таксама рады быў бы не дапусціць да будаўніцтва расійска-нямецкай трубы. У цяперашніх цяжкіх палітычных умовах у Беларусі ўсё-такі працуюць скандынаўскія экалагічныя праграмы, Беларусь бярэ актыўны ўдзел у працы міжнароднага Балтыйскага універсітэта ды рэалізуе крыху супольных беларуска-балтыйскіх экалагічных праектаў. Хаця, зразумела, хацелася б, каб гэтае супрацоўніцтва было больш развітым.
Таму падставы для развіцця балтыйскага накірунку беларускай замежнай палітыкі існуюць, хаця нават Украіна становіцца на гэтым полі больш актыўнай. Ці ў такой сітуацыі „Балтыйская Украіна” стане дарожным указальнікам таксама і для Беларусі- Час пакажа.
Куба ЛОГІНАЎ, Аўтар з’яўляецца каардынатарам праграмы „Балтыйская Украіна” (www.baltic-ukraine.com)
pahonia.org
Сталае развіццё дзеля эўрапейскай будучыні.


